Міліцыя абвінаваціла Амельчанку ў непадпарадкаванні


У Менску затрыманы актывіст, аўтар нашумелага перформансу “Мусарок” Іван Амельчанка.

Каля 11-й гадзіны раніцы Іван выйшаў з дому на запланаваную сустрэчу, пасля чаго ягоны тэлефон перастаў адказваць. Падобным чынам ён быў затрыманы 26 чэрвеня і пакараны адміністратыўным арыштам за брыдкаслоўе на 15 дзён.

Стала вядома, што Амельчанку даставілі ў суд Ленінскага раёну Менску. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні працаўнікам міліцыі. Справу разглядае суддзя Запаснік.

Учора Іван Амельчанка заявіў пра пачатак бутафорскай выбарчай кампаніі дзеля вылучэння сябе кандыдатам у беларускі парламент. “Выбары ў Беларусі – не сур’ёзная падзея, адсюль і нашае стаўленне”, – падкрэсліў Амельчанка.

belsat.eu

Стужка навінаў