У Беларусь едзе Мядзведзеў. Міліцыя арыштоўвае маладафронтаўцаў


Чарговае “прэвентыўнае затрыманне”, гэтым разам – напярэдадні візіту ў Менск Дзмітрыя Мядзведзева. Міліцыянты арыштавалі траіх маладафронтаўцаў і склалі на іх пратаколы паводле артыкулу “Дробнае хуліганства” Адміністрацыйнага кодэксу.

Раман Пратасевіч, Уладзімір Ярамёнак і Раман Васільеў затрыманыя каля 7-й раніцы 17 ліпеня. Пра гэта паведаміла праваабаронца Кася Галіцкая. “Іх даставілі ва УУС Кастрычніцкага раёну Менску, дзе склалі на іх пратаколы аб дробным хуліганстве паводле артыкулу. Цяпер іх мусяць прывезці ў суд Кастрычніцкага раёну”, – паведаміла Галіцкая.

Праваабаронца лічыць гэты арышт прэвентыўнаю захадаю напярэдадні візіту ў Беларусь прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, які мае адбыцца 18 ліпеня. “Нам вядома, што актывістам тэлефанавалі з міліцыі, каб паразмаўляць. Але яны размаўляць адмовіліся. Я думаю, што іх арыштавалі, каб яны не стваралі праблемаў і не правялі якіх-небудзь акцыяў падчас візіту Мядзведзева”, – сказала Галіцкая.

belsat.eu

Стужка навінаў