Румынскі прэзідэнт трапіў у няміласць – яму пагражае імпічмент


На 29 ліпеня прызначаны рэферэндум аб спыненні паўнамоцтваў цяперашняга кіраўніка краіны – Траяна Бэсэску.

Прыхільнікі прэзідэнта пратэставалі сёння супраць імпічменту ў горадзе Клуж за 450 км на паўночны захад ад сталіцы краіны – Бухарэсту. Прысутны Бэсэску заклікаў іх сказаць «не» тым, хто змушае яго сысці з прэзідэнцкай пасады.

«Я ўпэўнены: вы будзеце гатовыя сказаць «не» злоўжыванням. Я не змагаюся за пасады, мая барацьба – за краіну. Я не змагаюся за інтарэсы групы, я змагаюся за еўрапейскія каштоўнасці», – прамовіў Траян Бэсэску да натоўпу з плакатамі ў ягонае падтрыманне. {movie}Дэманстрацыя ў Румыніі за прэзідэнта Бэсэску|right|5348{/movie}

Хто ж карупцыянер? Прэзідэнт і прэм’ер абменьваюцца абвінавачваннямі

Бэсэску заявіў пра тое, што ягоныя праціўнікі, прэм’ер-міністр Віктар Понта і звязаныя з ім левыя сілы, спрабуюць абвесціць імпічмент, каб абараніць некаторых дэпутатаў парламенту ад расследавання карупцыйных справаў.

Некаторыя лідары Еўразвязу таксама бачаць у дзеяннях Понты ўплыў суб’ектыўныга чынніка, бо Бэсэску – ягоны даўні палітычны супернік.

Прэм’ер вінаваціць прэзідэнта ва злоўжыванні канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі на карысць сваіх саюзнікаў. Частка Румыніі перакананая, што ў справу вялізных хабараў замешаны сам Бэсэску.

Парламент супраць прэзідэнта

На пачатку ліпеня Віктар Понта і дэпутаты ад Сацыял-ліберальнага саюзу ініцыявалі ў парламенце галасаванне аб прыпыненні паўнамоцтваў прэзідэнта на 30 дзён. Усенародны рэферэндум, прызначаны на 29 ліпеня, вырашыць, ці абвесцяць Бэсэску імпічмент.{movie}Румынскія вяскоўцы таксама за стабільнасць|right|5349{/movie}

Прэзідэнт мае рэальныя шанцы пазбегчы такога выніку, бо ў краіне з насельніцтвам 19 млн чалавек шмат якія выбарнікы могуць застацца ўбаку ў звязку з летнімі адпачынкамі і грамадскаю пасіўнасцю.

Парламент, у якім пераважаюць прадстаўнікі Сацыял-ліберальнага саюзу пад кіраўніцтвам Віктара Понты, абмяркуе ў аўторак і сераду пытанне пра падаўжэнне галасавання на два дні.

Вяскоўцы за «стабільнасць і моцную руку»

У румынскай глыбінцы пануе зусім іншы настрой. Стабільнасць – вось тое, чаго хацелася б перш за ўсё. А для некаторых гэта было звязана з Бэсэску.

«Ён падняў мне пенсію, а яна раней была вельмі малая. Я за яго [Траяна Бэсэску]! Няхай Бог дапаможа яму застацца!» – заявіла пенсіянерка Ана з румынскай камуны Жуку.

«Было б добра, калі б быў толькі адзін лідар, які мог бы сказаць: «Гэта тое, што вам трэба зрабіць (як гэта было пры Чаўшэску). Вось тут вам трэба прагаласаваць і ўсё». Цяпер кожны робіць, што хоча. Гэта нядобра», – перакананы іншы вясковец.

belsat.eu

Стужка навінаў