Разгляд акалічнасцяў «ідэалагічна правільнага» камп’ютарнага збою перанеслі


У суд не прыйшлі прадстаўнікі дэпартаменту грамадзянства і міграцыі. Разгляд скаргаў праваабаронцаў Андрэя Бандарэнкі і Валянціна Стэфановіча на ўключэнне іх у спісы невыязных перанеслі на 20 ліпеня.{movie}Валянцін Стэфановіч пра судовае разбіральніцтва|left|5346{/movie}

«Я настойваў на тым, каб разгляд усё ж адбылося, бо ў маім выпадку ёсць дакументы, дасланыя дэпартаментам і Мінабароны, дзе пішуць, што рашэнне адносна мяне міністэрствам і раённым ваенкаматам не прымалася, што ўсё гэта было тэхнічным збоем, у выніку якога звесткі былі занесеныя ў базу. Думаю, у маім выпадку суд мог разглядаць справу і без удзелу прадстаўнікоў МУС. Хібнасць звестак прызналі і Міністэрства абароны, і Міністэрства ўнутраных справаў. Чаму я да гэтага часу ў базе, не магу зразумець», – заявіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Для дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнкі гэтая сітуацыя не сталася нечаканасцю. «МУС – гэта орган, які ўжо даўно махнуў рукою на такое паняцце, як закон і Канстытуцыя. Калі няма закону, не працуюць суды, казаць пра тое, прыйшоў МУС на працэс або не, не мае ніякага значэння», – адзначыў ён.

Праваабаронцы маюць намер прыцягнуць да адказнасці службоўцаў, што спрычыніліся да абмежавання правоў на выезд.{movie}Андрэй Бандарэнка: МУС махнуў рукою на Канстытуцыю|left|5347{/movie}

Чорны спіс – адказ на санкцыі?

Раней у медыях з’явілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што ўлады Беларусі склалі спіс са 108 прозвішчаў людзей, якім забароняць выезд за межы Беларусі. Падстава для забароны – заявы пра неабходнасць узмацніць візавыя і эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму і паплечнікаў Лукашэнкі.

У выездзе за межы Беларусі адмовілі шэрагу грамадскіх дзеячаў, апазіцыйных палітыкаў і журналістаў. У тым ліку старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку, старшыні партыі «Справядлівы свет» Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку, кіраўніку РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алегу Гулаку, а таксама кіраўніцы ГА БАЖ Жанне Літвіной і сябрам гэтай арганізацыі Валянціну Стэфановічу, Гары Паганяйлу, Андрэю Дыньку і прадстаўніку тэлеканалу «Белсат» у Беларусі Міхасю Янчуку.

belsat.eu

Стужка навінаў