Ціхае «Басовішча». Агляд падзеяў культуры


23-е «Басовішча» скончылася – аднак ці не скончылася з ім сама традыцыя фэсту? Калісьці самы буйны фестываль беларускае рок-музыкі сёлета прыцягнуў, паводле розных ацэнак, ад некалькі соцень да тысячы наведнікаў. На меркаванне арганізатараў, нават гэта можна назваць поспехам.

АННА ПЕКАРСКА, АРГАНІЗАТАРКА:
«Складанасцяў было шмат, а міністэрства не хацела даць нам грошай. Цяжка было зладзіць фестываль, дамовіцца з іншымі арганізацыямі, каб нам дапамаглі».{movie}Ціхае «Басовішча». Агляд падзеяў культуры|right|5345{/movie}

Асноўная праблема сёлетняга «Басовішча» – адмова польскага боку ў дадатковым фінансаванні. Праз гэта давялося запрашаць маладыя гурты і гурты з так званага чорнага спісу, для якіх «Басовішча» – гэта шанец выйсці на сцэну.

АЛЯКСАНДР КУЛІНКОВІЧ, ГУРТ «NEURO DUBEL»:
«Мы едзем на «Басы», бо не можам граць у Беларусі. Грошай там мала вельмі плацяць, але ёсць магчымасць выйсці на сцэну… Мы ўсё ж музыкі, я лічу».

Апроч «Neuro Dubel», на «Басовішчы» выступілі гурты «Sciana», «TerraKod», а таксама «Znich», «PaNaNieba» і «IQ48».

Іншыя тэмы: у Шаблі прыехалі музыкі з Літвы, Латвіі ды Расеі. Фільм беларускага рэжысёра «У тумане» атрымаў «Залаты абрыкос».

belsat.eu

Стужка навінаў