Як выглядае найстарэйшы парад Еўропы?


Французы ўрачыста святкавалі Дзень узяцця Бастыліі.

Некалькі тысяч жаўнераў прамаршыравалі 14 ліпеня па авеню дэ Шанз-Элізэ ў французскай сталіцы, а над галовамі парыжанаў імкліва прамчалі самалёты і верталёты. Гэтак Францыя святкавала нацыянальнае свята – Дзень узяцця Бастыліі. Парад з гэтай нагоды ўпершыню прымаў новы прэзідэнт – Франсўа Алянд (Francois Hollande).

Для сацыяліста Алянда, які заняў пасаду ў сярэдзіне траўня, святкаванне азмрочыў страйк працаўнікоў фірмы «Peugeot», якія пратэстуюць супраць масавых звальненняў, а таксама скандал, звязаны з ягоным асабістым жыццём. Канфлікт паміж ягонаю былою грамадзянскаю жонкаю, з якой Алянд жыў 25 гадоў і мае чацвёра дзяцей, з цяперашняй абранніцаю можа моцна падарваць імідж ужо на пачатку прэзідэнцкай кар’еры.{movie}Парад у Парыжы з нагоды Дня узяцця Бастыліі|right|5329{/movie}

Дзень узяцця Бастыліі – французскае нацыянальнае свята, прымеркавана да гадавіны падзення ўмацавання-турмы Бастыліі 14 ліпеня 1789 года падчас Французскай рэвалюцыі. Штурм Бастыліі – сімвал адзінства нацыі ды прымірэння ўсіх французаў. Святкаванне і афіцыйныя цырымоніі праводзяцца на ўсёй тэрыторыі Францыі з 1880 года. З гэтай нагоды адбываецца найстарэйшы ды адзін з найбуйнейшых рэгулярных парадаў Еўропы.

belsat.eu

Стужка навінаў