Loreen напісала ў „Facebook” пра беларускіх палітвязняў


https://youtu.be/hoO-oR1gQpI
Напярэдадні пераможца “Еўрабачання” напісала Алесю Бяляцкаму ў турму: “Рабіце гэтак, як падказваюць сэрца і розум”. І пацікавілася ў журналістаў і праваабаронцы, ці ейную запіску таксама будуць чытаць цэнзары.

Учора на “Facebook” спявачка выклала інфармацыю па выніках учорашняй сустрэчы з Наталляю Пінчук, жонкаю палітвязня Алеся Бяляцкага, а таксама намеснікам старшыні “Вясны” Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі беларускімі журналістамі ў Менску. На ёй больш пытанняў задавала спявачка.

Яна цікавілася сітуацыяй з палітвязнямі ды ўмовамі іхнага ўтрымання, правамі чалавека ў Беларусі, леташнімі “маўклівымі пратэстамі”, праваабарончай арганізацыяй “Вясна”. Распытвала Наталлю Пінчук, як Алесь Бяляцкі распачынаў сваю дзейнасць у 1980-я і як цяпер жыве сям’я. “Вы – моцная жанчына, – сказала Лёрээн (Loreen) жонцы Бяляцкага. – І я разумею, чаму Алесь вас кахае”.

Спявачка доўга думала, ці згаджацца выступаць на “Славянскім базары”, але вырашыла не падводзіць сваіх фанаў у Беларусі. На сустрэчу ў Менск яна прыехала патаемна.

{movie}Наталля Пінчук абяцае сачыць за творчасцю Loreen|left|5328{/movie}Ці страшна было трапіць у краіну, дзе кожны дзень парушаюць правы чалавека? Аказалася, што для Лёрээн гэта не навіна, бо яна вырасла ў Марока. Пра нашую краіну ёй шмат распавялі шведскія праваабаронцы ды прыхільнікі ейнай творчасці – праз “Facebook”.

Пра сябе спявачка расказала, што мала спіць і функцыянуе, дзякуючы энергетычным напоям кшталту “Red bull”. “Я – вампір”, – пажартавала яна.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары