Палажанка: Дашкевіч у лістах мне піша, што можа застацца за кратамі да 2016 года


Намесніца старшыні “Маладога Фронту” і нявеста палітвязня Змітра Дашкевіча кажа, што нікога не хацела пакрыўдзіць сваім лістом.

6 ліпеня адміністрацыя папраўчай калоніі № 13, дзе адбывае пакаранне лідар “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч, падала ў Следчы камітэт матэрыялы, каб распачаць крымінальную справу з прычыны “невыканання рэжыму калоніі” (ч. 1 арт. 411 Крымінальнага Кодэксу). Пра гэта Наста Палажанка даведалася 10 ліпеня, калі адведвала жаніха ў калоніі № 13 у Глыбокім.

{movie}Палажанка: Дашкевіч можа застацца за кратамі да 2016 г.|left|5326{/movie}У адказ на дзеянні калоніі Зміцер напісаў да начальніка зварот, які здзекліва назваў “яўка з павіннаю”. Калі Змітра Дашкевіча прызна́юць вінаватым, яму могуць дадаць да турэмнага тэрміну яшчэ год.

Наста Палажанка змясціла ў Сеціве адкрыты ліст, у якім звінаваціла беларусаў у абыякавасці да лёсу палітвязняў. У інтэрв’ю “Белсату” яна падкрэсліла, што, выкарыстоўваючы згаданы артыкул, адміністрацыя турмы можа “намотваць” зняволеным тэрмін бясконца. “Зміцер піша мне ў лістах: рыхтуйся, што да 2015–2016 года я магу застацца тут [у турме – belsat.eu]”, – гаворыць Наста Палажанка.

Змітра Дашкевіча затрымалі разам з Эдуардам Лобавым напярэдадні Плошчы-2010 і асудзілі на 2 гады турмы нібыта за збіццё мінакоў. Паводле гэтага прысуду ён мае выйсці з-за кратаў сёлета 18 снежня.

belsat.eu

{movie}Палажанка: Дашкевічу не даюць ні сядзець, ні ляжаць|left|5327{/movie}

Стужка навінаў