Апытанне: хто і навошта шпіёніць у Беларусі?


Учора стала вядома пра затрыманне на тэрыторыі Беларусі літоўскіх шпіёнаў. У сувязі з гэтым карэспандэнты запыталіся ў менчукоў: прадстаўнікі якіх краінаў, на іхнае меркаванне, шпіёняць у Беларусі ды навошта?

Думкі жыхароў беларускай сталіцы наконт шпіёнаў падзяліліся. Адныя перакананыя, што дзяржаўныя сакрэты Беларусі “вынюхваюць” у першую чаргу прадстаўнікі суседніх дзяржаваў – Расеі, Украіны, Латвіі ды г. д. Іншыя ж пэўныя, што Беларусь – адкрытая краіна, і ўся інфармацыя пра яе даступная без абмежаванняў любому.

{movie}Апытанне: хто і навошта шпіёніць у Беларусі? |left|5315{/movie}“Каму мы патрэбныя? Хто за намі будзе шпіёніць? Тым больш, у Беларусі атамнай зброі няма – анекдот, і ўсё”, – сказаў адзін з апытаных.

Сярод галоўных мэтаў замежнага шпіянажу рэспандэнты назвалі ваенныя распрацаванні, здабыткі навукі. Адзін з апытаных заявіў, што шпіёны могуць імкнуцца даведацца пра адну з “сакрэтных распрацовак беларускага сыру”. Прагучала таксама думка пра зайздрасць да беларускага дабрабыту з боку замежных дзяржаваў.

belsat.eu

Стужка навінаў