Апошні канцэрт “Арт-сядзібы”. Агляд падзеяў культуры


На адкрытай культурнай пляцоўцы “Арт-сядзіба”, што месцілася ў будынку заводу “Гарызонт”, учора ўвечары прагучаў апошні канцэрт.Улады забралі памяшканне з афіцыйнаю фармулёўкаю: “яно не прызначанае для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў”. Але кіраўніцтва “Арт-сядзібы” мяркуе, што сапраўдныя прычыны іншыя.

ЗМІЦЕР АФАНАСЕНКА, АРТ-ДЫРЭКТАР «АРТ-СЯДЗІБЫ»:
“Тут справа ў кірунку культуры. Культура ў нас беларуская, а беларускасць у нас выкараняецца ўжо шмат гадоў”.
Але крэатыўнасці адміністрацыі “Арт-сядзібы” не бракуе. Яна актыўна шукае выйсця з сітуацыі.

ПАВАЛ БЕЛАВУС, ДЫРЭКТАР «АРТ-СЯДЗІБЫ»
“Цяпер мы будзем шукаць новыя формы, новыя памяшканні. Можа, гэта ператворыцца ў нейкі арт-цэнтр, можа быць, гэта ператворыцца ў гостэл з арт-цэнтрам”.

У любым разе новая сядзіба суполкі мусіць быць больш прасторная за цяперашнюю. Бо 50 квадратных метраў у памяшканні “Гарызонту” ўжо перасталі ўмяшчаць усіх удзельнікаў суполкі.
Іншыя тэмы: у Казахстане адраджаюць кінаіндустрыю. У Мехіка выставілі артэфакты былых іспанскіх калоніяў.

Стужка навінаў