Як сустракалі Ярмошыну ў Вене. Акцыі пратэсту будуць працягвацца


12 ліпеня грамадзянскія актывісты, у тым ліку з Беларусі, правялі перад будынкам АБСЕ ў Вене акцыю пратэсту. Яны выступалі супраць візіту старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай і яе ўдзелу ў нарадзе АБСЕ ў пытанні чалавечага вымярэння, тэмаю якой заяўленая арганізацыя дэмакратычных выбараў і назіранне за імі, паведамілі арганізатары акцыі.

Улётку з партрэтам Ярмошынай, паводле арганізатараў, перадалі ёй проста ў рукі.{movie}Акцыя пратэсту ў Вене|right|5305{/movie}

Такія акцыі праводзяцца з мэтаю прыцягнуць увагу да праблемы фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, дзе з 1996 г., калі Ярмошына ўзначаліла ЦВК, ніводная выбарчая кампанія не была прызнаная сумленнаю або адкрытаю, адзначаюць арганізатары пратэсту.

Яшчэ адна акцыя запланаваная на 13 ліпеня.

belsat.eu

Стужка навінаў