У якой валюце вы захоўваеце ашчаджэнні?


Абвал беларускага рубля, рэзкае збядненне насельніцтва – год таму эканамічны крызіс ударыў па кожным беларусу. Якой валюце цяпер давяраюць нашыя суайчыннікі ды якім чынам захоўваюць свае ашчаджэнні? Пра гэта журналісты “Белсату” запыталіся ў жыхароў Менску.

Адна з удзельніц апытання гаворыць, што захоўвае грошы ў розных валютах. “Калі курс зменіцца, то дзесьці атрымаецца больш, дзесьці менш”, – зазначае жыхарка Менску. Большасць апытаных, што аддаюць перавагу замежным валютам, звязваюць гэта з ненадзейнасцю беларускага рубля і цяжкім эканамічным станам Беларусі. “Сёлета інфляцыя чакаецца 20–25 %. Усё гэтым сказана – нідзе такой інфляцыі няма. Гэта сёлета, а летась інфляцыя была яшчэ большая”, – падкрэсліў адзін з рэспандэнтаў.

“Я захоўваю ашчаджэнні ў беларускіх рублях, бо гэта надзейна”, – не пагаджаецца з іншымі апытанымі адзін з менчукоў. Некаторыя рэспандэнты захоўваюць грошы ў нацыянальнай валюце, бо менавіта ў рублях плацяць заробкі.

Але адкладаць грошы можа не кожны – шэраг апытаных заявілі, што ўвогуле не маюць ашчаджэнняў.

belsat.eu
https://youtu.be/bcblafnh70w&hd

Глядзі таксама
Каментары