Бабруйскі гарвыканкам: рабочыя пратэстуюць, бо "ім хтосьці падказаў"


На старонцы гарвыканкаму з’явіліся тлумачэнні сітуацыі ды сцвярджэнне аб заканчэнні канфлікту.

9 ліпеня вечаровая змена Заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў адмовілася працаваць з-за зніжэння заробку на 45 %. Як распавялі “Белсату” рабочыя, начальнік цэху заявіў, што “ён тут цар і бог ды робіць, што хоча. Як захоча, то на 100 % зменшыць заробак”.

{movie}Рабочыя ТДіА пра канфлікт з начальствам|right|5280{/movie}

Канфлікт не развязаны і цяпер, бо ў адказ на зварот да кіраўніцтва прадпрыемства рабочыя пачулі адно пагрозы. “Перамовы былі, мы хадзілі да начальства, спрабавалі асэнсаваць дзеянні. Яны адказалі нам пагрозамі звальнення, пераводамі ў іншыя цэхі. Прыціснулі нас да падлогі, ні пра што не дамовіліся, стала толькі горай. Але мы пойдзем да канца. Калі будуць плаціць нармальна, будзем і працаваць, як раней, – калі вернуць тое, што мы страцілі”, – кажа рабочы, што не пажадаў назвацца.

Сутыкнуўшыся з такім стаўленнем, рабочыя звярнуліся ў незалежны прафсаюз і да журналістаў. А ў адказ на пагрозы васемнаццаць чалавек далучыліся да незалежнага прафсаюзу.

belsat.eu

Стужка навінаў