У Гомлі ёсць гатэль з рэкордна нізкім коштам – Br 90 тыс. за нумар


Гэта не рэкламная акцыя і не аўкцыён шчодрасці. Нізкія кошты ва ўтульным гатэльчыку ў цэнтры Гомля засталіся праз недагляд. Br 90 тыс. за пакой павышанай камфортавасці – гэта ў 2,5 разу менш за сярэднегарадскі тарыф.

Гатэль з рэкордна нізкімі коштамі месціцца ў Гомлі на адрасе вул. Ірынінская, 16. Месца, нягледзячы на прывабны для турыстаў кошт ды якасць, не карыстаецца папулярнасцю. Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву, якому належыць гатэль, аніяк не рэкламуе сваёй вотчыны. Такім чынам, на момант наведвання гатэлю камітэтнікамі з 14 нумароў занятыя аказалася толькі 9.

На фоне коштаў у астатніх гомельскіх гатэлях такога ж узроўню нумары алімпійскага цэнтру – проста падарунак для гасцей гораду. Камітэт дзяржкантролю патрабуе экстранна выправіць сітуацыю.

Самаакупнасць ніжэйшая за плінтус

Камітэтнікі завіталі ў гэты гатэль невыпадкова. Яны правяралі, як рэалізуецца пастаўленая прэзідэнтам задача выйсці на самаакупнасць спартовых аб’ектаў. Вынікі для мясцовага і дзяржаўнага бюджэту несуцяшальныя.

Гэтак, КДК праверыў фінансавую дзейнасць пяці спартовых аб’ектаў у Гомлі, Мазыры і Жлобіне, у тым ліку Гомельскі лядовы палац. Высветлілася, што камерцыйная дзейнасць аб’ектаў пакрывае бюджэтныя выдаткі на іх утрыманне на 10, а ў найлепшым выпадку на 70 адсоткаў.

belsat.eu

Стужка навінаў