Драматычная незалежнасць. Агляд падзеяў культуры


Паўднёвы Судан адзначае гадавіну незалежнасці спектаклем Шэкспіра.

Тэатр – гэта заўсёды святочны настрой. Але ў Паўднёвым Судане атрымалася наадварот – свята тут адзначаюць тэатральнаю пастаноўкай. З нагоды першай гадавіны незалежнасці тут зладзілі на арабскім дыялекце джуба п’есу Шэкспіра “Цымбэлін”. Яна апавядае пра тое, як Брытанія рыхтавалася да вайны са сваім тагачасным уладаром – Рымскаю імперыяй. Для Паўднёвага Судану, які пасля доўгага змагання дамогся незалежнасці, гэта вельмі сімвалічна.

ДЖОЗЭФ АБУК, РЭЖЫСЁР П’ЕСЫ:
“Гэта вельмі падобныя падзеі, якія нагадваюць нядаўнюю гісторыю Паўднёвага Судану, таму я думаю, што для такога святкавання гэтая п’еса надзвычай пасуе”.

Пасля гадоў вайны, якая пагоршыла эканамічную сітуацыю і прывяла да заняпаду культуры, шмат хто спадзяецца, што вяртанне народных касцюмаў і роднае мовы зможа натхніць суданцаў на выяўленне сваёй нацыянальнай тоеснасці, за якую яны так доўга змагаліся.

Іншыя тэмы: у Ізраілі знайшлі каштоўны скарб. У Менску адкрылася выстава працаў з шкла прызнанага расейскага майстра.

belsat.eu

Стужка навінаў