Як стары кітайскі камуніст стаў транссексуалам


Калі 84-гадовы Цянь Цзінь Фань, былы чалец Камуністычнай партыі Кітаю, ідзе па вуліцы ў сукенцы і на абцасах, шмат хто ўспрымае яго як жанчыну.

Цянь Цзінь Фань на мянушцы І Лін жыве ў горадзе Фо Шань у паўднёвай правінцыі Гўандун. Ён – самы пажылы грамадзянін Кітаю, які адкрыта гаворыць пра сваю транссексуальнасць. Яшчэ ў дзяцінстве ён зразумеў, што хацеў бы быць дзяўчынкаю.

У тыя часы пра аперацыю дзеля змены полу не было і гаворкі. Таму Цянь Цзінь Фань звонку заставаўся звычайным мужчынам, ажаніўся з жанчынаю, маладзейшаю на 25 гадоў, працаваў у мясцовым Бюро культуры, радыё, кіно, тэлебачання і друку. І толькі калі ніхто не бачыў, убіраўся ў жаночае адзенне.

{movie}Цянь Цзінь Фань як і большасць жанчын, любіць рабіць пакупкі, пазаваць перад фотаапаратам і хадзіць па кавярнях|left|5250{/movie}Калі яму споўнілася шэсцьдзесят, з’явілася магчымасць эксперыментаваць з гарманальнымі сродкамі, якія давалі эфект жаночай фігуры, але адмоўна ўплывалі на мужчынскія здольнасці. Таму Цянь Цзінь Фань як сапраўдны джэнтльмен вырашыў пачакаць, пакуль ягоная жонка страціць у ім патрэбу. Дазволіць сабе стаць жанчынаю ён змог ва ўзросце васьмідзесяці гадоў.

Цянь Цзінь Фань марыць зрабіць аперацыю дзеля змены полу, але менавіта такую, якая на сто адсоткаў гарантуе жаночае цела з адпаведнымі функцыямі.

Каля месяца таму ён вырашыў звярнуцца ў медыі, каб змагацца са стэрэатыпамі ў кітайскім грамадстве. Першая аперацыя дзеля змены полу ў Пекіне прайшла ў 1983 г. Паводле справаздачы за 2009 г., які надрукавала газета “China Daily”, аперацыю для змены полу ў Кітаі перанеслі 2000 чалавек. Настроеныя гэта зрабіць яшчэ каля 400 тысячаў.

belsat.eu

Стужка навінаў