Колькі апазіцыянераў узялі ў выбарчыя камісіі ды дзе? (+ інфаграфіка)


Паводле папярэдніх звестак кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, у акруговыя выбарчыя камісіі ўвайшлі 48 прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў.

Пра склад акруговых выбарчых камісіяў паведаміў каардынатар кампаніі Валянцін Стэфановіч. “У большасці выпадкаў персанальны склад камісіяў не абмяркоўваўся, галасаванне праходзіла спісам. Так што нічога новага з боку ўладаў мы не назіралі”, – патлумачыў ён.

Стэфановіч звярнуў увагу на рост актыўнасці падчас гэтых парламенцкіх выбараў сярод прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. “Калі ў 2008 г. апазіцыйныя партыі выставілі 118 чалавек у камісіі, то ў гэтым – 199. У 2008 г. іх доля ў камісіях склала 2,2 %, а цяпер – 3,3 %”, – сказаў Стэфановіч.


Берасцейская вобласць

13 камісіяў (169 чалавек) – 15 прадстаўнікоў апазіцыі (8 – Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 2 – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (“Грамада”), 3 – Аб’яднаная грамадзянская партыя, 2 – Партыя БНФ).

Віцебская вобласць

14 камісіяў (182 чалавекі) – 6 прадстаўнікоў апазіцыі (4 – Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 2 – Партыя БНФ).

Гомельская вобласць

17 камісіяў (221 чалавек) – 3 прадстаўнікі апазіцыі (2 – Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 1 – Партыя БНФ).

Гарадзенская вобласць

13 камісіяў (169 чалавек) – 3 прадстаўнікі апазіцыі (Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”).

Магілёўская вобласць

13 камісіяў (169 чалавек) – 3 прадстаўнікі апазіцыі (2 – Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 1 – Аб’яднаная грамадзянская партыя).

Менская вобласць

20 камісіяў (260 чалавек) – 4 прадстаўнікі апазіцыі (2 – Партыя БНФ, 1 – Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 1 – Аб’яднаная грамадзянская партыя).

Менск

20 камісіяў (260 чалавек) – 14 прадстаўнікоў апазіцыі (7 – Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 4 – Партыя БНФ, 1 – Аб’яднаная грамадзянская партыя, 1 – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (“Грамада”), 1 – Беларуская партыя “Зялёныя”).

belsat.eu

Стужка навінаў