У Карлавых Варах вызначылі найлепшы фільм. Агляд падзеяў культуры


У чэшскіх Карлавых Варах скончыўся 47-мы міжнародны фестываль кіно – адзін з найбольш прэстыжных у Еўропе. Гэтым разам “Крыштальным глобусам” і прэміяй 25 тысяч долараў журы ўзнагародзіла стваральнікаў нарвежскага фільму «Амаль чалавек». Стужка, знятая рэжысёрам Марцінам Люндам, распавядае пра 30-гадовага мужчыну, што яшчэ не пазбавіўся падлеткавага погляду на жыццё.

За найлепшую жаночую ролю ўганаравалі іранскую акторку Лейлю Хатамі за ролю ў фільме “Апошні крок”.

Прыз за найлепшую мужчынскую ролю раздзялілі нарвежац Гэнрык Рафаэлсэн, які зняўся ў фільме “Грузавік”, ды паляк Эрык Любаш за фільм “Забіць бабра”.

Іншыя тэмы: «Extreme Power Fest» сабраў самых яркіх зорак беларускай музыкі. У Батанічным садзе сустрэлі Купалле.

belsat.eu

Стужка навінаў