У менскія выбарчыя камісіі ўключылі апазіцыянераў


Прадстаўнікоў якой партыі ўзялі найбольш?

Агулам у Менску ўтварылі 20 акруговых камісіяў, у якія ўвайшлі 237 чалавек. З іх прадстаўнікоў апазіцыі – 14, або 6 % ад агульнага складу.

Адпаведнае рашэнне 9 ліпеня прынятае на супольным пасяджэнні прэзідыумаў Менскага гарвыканкаму і Менскага гарадскога савету дэпутатаў.

З 20 вылучаных прадстаўнікоў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” узялі 7 чалавек, з 10 прадстаўнікоў Партыі БНФ – 4, з 10 прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі – аднаго. У склад камісіяў уключылі па адным прадстаўніку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Грамада”) і Беларускай партыі “Зялёныя”.

Большасць у акруговых камісіях, як і на папярэдніх выбарах, складаюць прадстаўнікі праўладных партыяў і арганізацыяў: Партыя камуністаў Беларусі, Беларуская сацыяльна-спартовая партыя, Беларуская рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, РГА “Белая Русь”, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускае таварыства міру ды іншыя.

belsat.eu

Стужка навінаў