Класкоўскі: І Лукашэнку, і Маскве давядзецца адрэагаваць на плюшавы дэсант


Паводле палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, доказаў таго, што шведы сапраўды праляцелі над Беларуссю, усё больш.

Сёння шэраг інтэрнэт-рэсурсаў са спасылкаю на сайт http://nash-dom.info/ паведамілі пра тое, што ў Беларусі пасля гісторыі са шведскім самалётам пачаўся “разбор мядзведжых палётаў”.

Сачыць за паветранымі аб’ектамі, што нізка ляцяць, на адрэзку пад Смаргонню, дзе шведскія лётчыкі перасяклі беларуска-літоўскую мяжу, мусіць вайсковая частка 25 887. Паводле распаўсюджанай у інтэрнэце інфармацыі, адразу пасля паведамленняў пра плюшавы дэсант, туды прыехала праверка.

Інтэрнэт-рэсурсы таксама пішуць, што нібыта 50 чалавек, якія мусяць назіраць за мяжою, не мелі нават бінокляў, а ўсіх, хто дзяжурыў 4 ліпеня, чакае вайсковы трыбунал. Міністэрства абароны заяўляе, што правярае факт. Але агучанай раней інфармацыі – пра тое, што ніякага палёту не было, а відэа ў інтэрнэце ёсць падробкаю – пакуль не зняпраўджвае.

Аляксандр Класкоўскі, аднак, кажа, што доказаў нелегальнага палёту над Беларуссю ўсё больш. І калі ён насамрэч адбыўся, гэта стане моцным ударам па іміджы рэжыму.

belsat.eu

Стужка навінаў