Сяргея Гайдукевіча пераабралі старшынём ЛДП. Ён ужо думае пра прэзідэнцкія выбары


На 14-м справаздачна-выбарчым з’ездзе Ліберальна-дэмакратычнай партыі вырашылі накіраваць кандыдатаў у дэпутаты на ўсе 110 выбарчых акруг.

“Ліберальна-дэмакратычная партыя не можа не ісці на выбары з адной простай прычыны: колькасць сябраў партыі – больш за 45 тысяч чалавек. Мы ўсе 110 акруг забіваем нашымі кандыдатамі ў дэпутаты. Нашыя людзі прыйдуць, зарэгіструюцца кандыдатамі ў дэпутаты і будуць гутарыць з людзьмі. Больш як 70 % насельніцтва ведае, як у нас у краіне праходзяць выбары, а пасля гэтых выбараў будуць ведаць усе”, – заявіў пераабраны лідарам партыі Сяргей Гайдукевіч.

“Мне смешна і мяне нудзіць, калі я чую людзей, якія называюць сябе адзінымі змагарамі за дэмакратыю. Тры месяцы таму ўсе кляліся, што ніколі не пойдуць на выбары, калі не зменяць беларускага выбарчага заканадаўства, калі хоць адзін палітзняволены застанецца ў краіне. Яны ўсе – у адным чоўне – я іду асобна”, – адзначыў Гайдукевіч.

Пры гэтым, падкрэсліў палітык, не трэба забываць, што не гэтак далёка і да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Гайдукевіч, з ягоных словаў, збіраецца перамагчы.

У працы з’езду ўзялі ўдзел 189 дэлегатаў з усіх вобласцяў Беларусі ды Менску. З’езд мае намер зацвердзіць спіс прэтэндэнтаў ад партыі, якія будуць удзельнічаць у парламенцкіх выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты.

belsat.eu

Стужка навінаў