Паводка ў Краснадарскім краі: больш за 80 чалавек загінулі


Колькасць ахвяраў паводкі набліжаецца да сотні, не менш як 300 дамоў падтопленыя, без электрычнасці засталіся дзясяткі тысячаў чалавек.

Паводле метэаролагаў, дажджы ў рэгіёне працягнуцца да панядзелка, аднак ужо цяпер інтэнсіўнасць ападкаў зніжаецца. У Краснадарскі край скіравалі верталёты і самалёт з ратаўнікамі.

Найбольш ахвяраў – у горадзе Крымску, там загінулі не менш як 76 чалавек. “У нас вельмі складаная сітуацыя ў Крымску. Кожны трэці дом – падтоплены. Туды ўжо прыбылі 20 машынаў хуткай дапамогі ды МНС”, – гаворыць кіраўнік рэгіянальнага ўпраўлення МНС Аляксандр Казлікін.

Апоўзні, выкліканыя залевамі, заблакавалі некаторыя адцінкі аўтадарог. У расейскіх медыях з’явілася інфармацыя пра тое, што ля берагоў Наварасійску ёсць нафтавая пляма. Цяпер у МНС высвятляюць, дзе адбыўся выцек нафты.

belsat.eu

Стужка навінаў