Трэці «AD.NAK!» прайшоў у Менску


https://youtu.be/35wXY4e0HI4
Зацікаўленасць беларускіх спажыўцоў у прысутнасці беларускай мовы ў рэкламе вырасла ўдвая ў параўнанні з мінулым годам. Пра гэта падчас уручэння прэміяў пераможцам фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “AD.NAK!” заявіла каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі” Ніна Шыдлоўская.

“Узровень працаў на рэкламным рынку Беларусі недастаткова высокі. Магчыма, гэта звязана з фінансавымі праблемамі. Але крэатыўнасці ды імкнення падаваць арыгінальныя ідэі з дапамогаю беларускай мовы не стала менш”, – заявіла Шыдлоўская.

Сяргей Скараход
, кіраўнік спецпраекту Marketing.by, паведаміў перад уручэннем прэміяў, што на фестываль падалі больш за 300 працаў у 18 намінацыях. “Мы прасілі журы судзіць працы так, як іх судзяць на міжнародных прафесійных фестывалях рэкламы. Таму толькі дзве працы атрымалі гран-пры”, – сказаў Скараход.

Гран-пры фестывалю ў намінацыі “Беларускаарыентаваны і камунікацыйны праект” атрымалі бігборды, майкі ды постары, якія рэкламавалі канцэрт гурта “Ляпіс Трубяцкой” у Маскве, а ў намінацыі “Інтэрнэт-рэклама” галоўная ўзнагарода была прысуджаная праекту “Аліварыі” – “Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці?”.

Прызёрамі фестывалю сталі таксама: рэклама “Дэпазіт Скварка”, серыя “Смак беларускай мовы”, банэр “Кватэра з цікавым выглядам з акна”, рэклама “БульФэст” і іншыя.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары