Дзень Незалежнасці ў Венесуэле: ваенны парад і заклікі аб’яднацца супраць імперыялістаў


Уга Чавэс прымаў парад незалежнасці разам са сваімі дочкамі. Карнавальнай часткі, у адрозненне ад беларускага параду, не было, затое жаўнеры прабегліся перад галоўнаю трыбунаю і заспявалі песню.

«Мы ўсе па сваёй сутнасці – народныя жаўнеры. Мы – жаўнеры рэвалюцыі, нас нарадзіла рэвалюцыя, мы былі народжаныя дзеля рэвалюцыі. Мы – антыімперыялістычныя жаўнеры, бо мы нарадзіліся дзеля таго, каб супрацьстаяць старым і новым імперыям, каб адстойваць незалежнасць людзей і Бацькаўшчыны, якая завецца Венесуэлаю», – заявіў Уга Чавэс на святкаванні Дня Незалежнасці.{movie}Парад у Каракасе|right|5190{/movie}

Пад кіраўніцтвам Чавэса Венесуэла рэзка павялічыла ваенныя выдаткі. Гэтак, з Расеі закупілі зброі на мільярды долараў, што выклікала заклапочанасць у Вашынгтоне. Чавэс заявіў, што запасам нафты краіны пагражае напад з боку «імперыі янкі», як ён называе ЗША. Напярэдадні Дня Незалежнасці Чавэс абвесціў, што краіна выдаткуе яшчэ $ 500 млн на новыя танкі.

belsat.eu

Стужка навінаў