Перадвыбарныя дэбаты пад цэнзураю


Перадвыбарныя дэбаты і выступы будуць ісці ў запісе, а заклікі да несанкцыянаваных акцыяў выражуць.

Як паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, кожнаму кандыдату дадуць пяць хвілінаў эфірнага часу, яшчэ пяць хвілінаў – вядоўцу. Гэта значыць, калі ў дэбатах будуць удзельнічаць два кандыдаты, яны працягнуцца 15 хвілінаў, калі пяць кандыдатаў – паўгадзіны.

«Усё будзе ісці ў запісе – гэта не просты эфір, як было падчас выбараў прэзідэнта. Нават калі мы кажам пра мінімум кандыдатаў – на мінулых выбарах было тры кандыдаты на месца, разам 330 чалавек – даць усім просты эфір складана тэхналагічна. Дэбаты таксама будуць ажыццяўляцца ў запісе. Іх будуць спыняць, калі кандыдаты перабяруць час. Зразумела, калі там будзе заклік «усе прыйдзем на плошчу «святкаваць», як было падчас выбараў прэзідэнта, вядома, гэта выражуць, бо тэлебачанне наогул не мае права гэта пускаць у эфір – яно не можа рэкламаваць недазволенае грамадскае мерапрыемства», – заявіла Ярмошына.

belsat.eu

Стужка навінаў