350 расейскіх музыкаў заспявалі супраць Пуціна Агляд падзеяў культуры


Расейскіх музыкаў аб’яднала палітыка. Юрый Шаўчук, Вася Абломаў, Noize MC, “Тараканы” ды іншыя – агулам 350 музыкаў – выдалі новую супольную кружэлку пад назваю “Белый альбом”.

АРЦЕМІЙ ТРОІЦКІ, МУЗЫЧНЫ КРЫТЫК:
“Мы сказалі: хлопцы, калі вы падтрымліваеце наш рух, вы можаце граць джаз, вы можаце граць класічную музыку, любую інструментальную музыку, вы не мусіце спяваць песні пратэсту. Проста пацвердзіце факт, што вы з намі. І выйшла захапляльна”.
“Белый альбом” ужо можна паслухаць і сцягнуць на сайце www.publicpost.ru. На некаторыя кампазіцыі ўжо паўсталі кліпы. Цяпер жа прадзюсары праекту шукаюць сродкі, каб выдаць альбом на дыску.

ЮРЫЙ ШАЎЧУК, МУЗЫКА:
“Я праслухаў усе дзвесце гуртоў, якія ў гэтым “Белым альбоме”, шмат якія мне спадабаліся. Гэта нагадала мне той час, калі мы пачыналі”.
Выканаўцы абяцаюць граць песні з альбому на акцыях пратэсту і называюць праект актам масавай салідарнасці музыкаў з расейскай апазіцыяй.
Іншыя тэмы: кавярні, што могуць паўстаць на віленскіх дахах, а таксама фільмы, што ўваходзяць у беларускі пракат.

belsat.eu

Стужка навінаў