Дэсант мядзведзікаў. Відэа з Івянца (Новае відэа!)


Лёгкі самалёт кружыць над Івянцом і скідвае невядомыя прадметы. Дэсант мядзведзікаў усё ж быў? На «YouTube» змешчаны ролік, які мае пацвердзіць праўдзівасць інфармацыі пра дзёрзкую акцыю шведаў.

Відэа змешчанае ў інтэрнэце ад імя карыстальніка Per Cromwell – аднаго з заснавальнікаў шведскага рэкламнага агенцтва «Studio Total», якое заявіла пра акцыю. На сайце агенцтва паведамляецца, што акцыя «Мядзведзікі за свабоду слова» – гэта бясплатная кампанія, зладжаная для інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя’97», якая «ажыццяўляецца шведскім рэкламным агенцтвам «Studio Total» пры дапамозе 879 плюшавых мядзведзяў-валанцёраў».{movie}Дэсант мядзведзікаў. Відэа з Івянца|right|5167{/movie}

Арганізатары кампаніі таксама гавораць, што на выкарыстанне мядзведзікаў іх натхніў прыклад акцыі «Zмены» з цацкамі на мітынгу. На сайце таксама апублікаваныя некалькі фотаздымкаў, праўдападобна, зробленыя падчас рыхтавання акцыі.

«Самалёт, на якім мы прыляцелі, – гэта нашая ўласнасць і мы пілатавалі яго самастойна. Мы не падтрымліваем парушэння міжнародных законаў, але калі трэба, то адзінае, чаму ты мусіш падпарадкоўвацца, гэта голас твайго сэрца», – падкрэсліваюць аўтары акцыі.

Адразу пасля з’яўлення інфармацыі пра «дэсант мядзведзікаў» беларускае Міністэрства абароны абвергла факт парушэння паветраных межаў Беларусі. Апублікаванае ў інтэрнэце відэа беларускія вайскоўцы назвалі падробкаю. «Эксперты выявілі грубую працу з прымяненнем тэхналогіяў «Photoshop» і відэамантажу», – заявілі ў міністэрстве. Літоўскія памежнікі адмаўляюцца ад каментароў, спасылаючыся на тое, што вядзецца правяранне.{movie}Мядзведзікі на Менскам? новае відэа.|right|5172{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў