Шквал эмоцыяў ва Украіне ад новага «моўнага» закону


https://youtu.be/143hW-sReiE
https://youtu.be/noOI13tdjIg
Лідары ўкраінскай апазіцыі ды іхныя прыхільнікі распачалі пратэсты супраць Закону аб павышэнні статусу рэгіянальных моваў.

Законапраект «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі» быў прыняты Вярхоўнаю Радай у аўторак. Ён пашырыць ужыванне рэгіянальных моваў у адукацыі ды дзяржаўнай адміністрацыі на тэрыторыях, дзе жывуць не менш за 10 % носьбітаў пэўнай мовы.

Страх перад русіфікацыяй {movie}Уладзімір Літвін пра сваю адстаўку|right|5151{/movie}

Украінскія патрыёты панічна баяцца прымусовай русіфікацыі, бо расейская мова, згодна з новым законам, павялічыць свой уплыў і значэнне.

Моўная палітыка – важнае пытанне ва Украіне. Яно выклікала хвалю эмоцыяў, абурэння і неадназначных рэакцыяў.

Дэпутаты ад апазіцыі спрабавалі фізічна спыніць спікера парламенту, каб той не змог абвесціць пачатак галасавання аб прыняцці законапраекту, правакуючы бойкі з сябрамі партыі прэзідэнта Віктара Януковіча. Калі гэта не ўдалося, яны пакінулі парламенцкую залу на знак пратэсту.

Ці паўторыць Украіна моўны шлях Беларусі? {movie}Пратэсты ўкраінскай апазіцыі|right|5149{/movie}

Спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Літвін папрасіў сёння дэпутатаў прыняць сваю адстаўку, заявіўшы, што ашукалі не толькі яго асабіста, але і «ўвесь украінскі народ». Пэўная частка народных абраннікаў адрэагавала на гэтыя словы апладысментамі. Пра сваю адстаўку заявіў таксама віцэ-спікер Мікалай Таменка. Некаторыя з прыхільнікаў апазіцыі нават распачалі галадоўку на знак пратэсту супраць новага Закону аб мовах.

Прэзідэнт Віктар Януковіч можа або зацвердзіць законапраект, або накласці на яго вета, што павысіла б ягоную папулярнасць у Заходняй Украіне.

За і супраць

Прыхільнікі законапраекту, падрыхтаванага сябрамі праўладнай Партыі рэгіёнаў, сцвярджаюць, што павышэнне статусу расейскай мовы палегчыць жыццё для расейскамоўнай часткі насельніцтва Украіны і дазволіць дзецям атрымліваць адукацыю на сваёй роднай мове.

Праціўнікі лічаць выкарыстанне толькі ўкраінскай мовы прыкметаю адзінства нацыі ды магутным сімвалам суверэнітэту. Яны ўпэўненыя, што расейская мова ва Украіне будзе трымаць дзяржаву ў сферы ўплыву Масквы і зашкодзіць умацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці ўкраінцаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары