Кантрабандысты спрабавалі завезці ў Беларусь распілаваны напалам «Лексус»


Незвычайную кантрабанду выявілі ў пункце пропуску «Гудагай-2» на беларуска-літоўскай мяжы 29 чэрвеня.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэту, смаргонскія памежнікі пры аглядзе таварнага цягніка, што ехаў з Літвы ў Казахстан, знайшлі распілаваны напалам «Лексус». Гэты груз у дакументах быў пазначаны як… аўтазапчасткі.

Вагон з распілаваным элітным аўтам даставілі ў крыты склад у зоне мытнага афармлення. Вядзецца разбор справы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары