Зверствы ў сірыйскіх турмах. Даклад «Human Rights Watch» з шакавальнымі фактамі катаванняў


78-старонкавы даклад «Сірыйскі ГУЛАГ. Адвольныя арышты, катаванні і гвалтоўныя знікненні ў падраздзяленнях сірыйскай дзяржбяспекі з сакавіка 2011 г.» заснаваны на матэрыялах больш як 200 інтэрв’ю, якія праводзіліся «Human Rights Watch». Даклад змяшчае мапы з указаннем месцазнаходжання аб’ектаў, відэасведчанні былых затрыманых і эскізы відаў катаванняў са словаў ахвяраў або сведак.

У даклад увайшла інфармацыя толькі пра тыя падраздзяленні, у дачыненні якіх некалькі сведак называюць адно і тое ж месцазнаходжанне і прыводзяць дэталёвае апісанне катаванняў. У рэчаіснасці такіх аб’ектаў, відаць, нашмат больш – зазначаецца на сайце «Human Rights Watch».{movie}Сірыйскі ГУЛАГ. Відэа http://www.hrw.org/ru|right|5141{/movie}

Тыя, хто прайшоў праз рукі сірыйскіх спецслужбаў, цвердзяць, што падвяргаліся катаванням або былі сведкамі катаванняў іншых затрыманых. Працаўнікі спецслужбаў і ахоўнікі ўжывалі да затрыманых шырокі спектр катаванняў, уключаючы працяглае збіванне (у тым ліку дубінкамі і электрычным кабелем), прымушэнне прымаць балючыя стрэсавыя позы, электрашок, прычыненне хімічных апёкаў кіслатой, сексуальны гвалт і прыніжэнне, вырыванне пазногцяў, імітацыя смяротнага пакарання. У агульнай складанасці арганізацыя «Human Rights Watch» задакументавала прымяненне больш як 20 відаў катаванняў.

«Прымусілі распрануцца. Потым пачалі пальцы на руках абцугамі ціснуць. Сашчэпкі ўбівалі – у пальцы, у грудзі, у вушы. Выцягваць дазвалялі толькі тады, калі загавару. Найбольш балюча – цвікі ў вушы. Яшчэ двума правадамі ток ад акумулятара падводзілі. Два разы – электрашокерам па геніталіях. Мне здавалася, што больш ужо родных не ўбачу. Так мяне тры разы за тры дні катавалі», – гаворыць 31-гадовы вязень турмы Ідліб.

Большасць апытаных ахвяраў катаванняў – мужчыны ў веку ад 18 да 35 гадоў, аднак сярод апытаных былі таксама непаўналетнія, жанчыны і людзі старэйшага ўзросту.

belsat.eu

Стужка навінаў