У Грузіі 70 чалавек атруціліся хлорам


Выцек ядавітага рэчыва адбыўся ў паселішчы Ліло, у прыгарадзе Тбілісі. У шпіталі трапілі 70 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей. Адзін чалавек у крытычным стане.

800-літровая цыстэрна з хлорам стаяла на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў. Паводле папярэдняй інфармацыі, выцек адбыўся праз кепска зачынены кран. На месца здарэння выехалі ратаўнікі ды паліцыя. Неўзабаве аварыю ўдалося ліквідаваць.

Тым не менш, дзясяткі чалавек атруціліся парамі хлору, якія асядаюць на слізістай абалонцы і ў выніку хімічнай рэакцыі пераўтвараюцца ў саляную кіслату. На шчасце, здароўю большасці пацярпелых не была нанесеная моцная шкода – каля 40 чалавек раніцаю выпісаліся са шпіталяў.

Паліцыя займаецца расследаваннем інцыдэнту, пачалі крымінальную справу паводле артыкулу аб парушэнні правілаў бяспекі падчас правядзення тэхнічных працаў.

belsat.eu

Стужка навінаў