Несанкцыянаваная масавая акцыі ў адзіночку?


Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Молчана абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванай масавай акцыі – сёння яго будуць судзіць у судзе Першамайскага раёну Менску.

Помста за салідарнасць

Андрэя Молчана міліцыянты затрымалі 19 траўня каля ўніверсаму «Першамайскі». На знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг. Праз некалькі хвілінаў да актывіста пад’ехала машына з працаўнікамі міліцыі. Пасля таго як Молчан пацікавіўся, за што яго затрымліваюць, міліцыянты пачалі яго збіваць. {movie}Збіты Андрэй Молчан распавёў “Белсату” пра сваё затрыманне (архіў)|right|5139{/movie}

Паводле сведак, Андрэя збівалі і на вуліцы, і ў машыне – пра гэта ён паспеў сказаць па тэлефоне сваёй сястры, калі быў у міліцыі. У аддзяленні сястры паведамілі, што ў дачыненні затрыманага збіраюцца распачаць крымінальную справу за абразу прэзідэнта і збіванне працаўніка міліцыі пры выкананні.

Міліцыя пад прыкрыццём?

«У суд я пайду з адвакатам. Я маю намер адстойваць сваю невінаватасць, бо ніякага пікету або масавай акцыі не праводзіў, – гаворыць Андрэй Молчан. – А нават калі б і праводзіў, то ў нас ёсць Канстытуцыя, якая гарантуе грамадзянам права на свабоду сходаў. Канстытуцыя – гэта Асноўны закон, і ён мае прыярытэт перад астатнімі законамі».

Спачатку лекары зафіксавалі ў збітага Молчана не толькі чэрапна-мазгавую траўму, але і пералом сківіцы. Пазней у шпіталі хуткай дапамогі цудадзейным чынам пачалі змяняцца дыягназы, пастаўленыя актывісту. Паводле папярэдняга дыягназу, у актывіста была зламаная сківіца і рэбры, зафіксаваная лёгкая чэрапна-мазгавая траўма. Пры выпісцы са шпіталю лекары пагадзіліся з апошнім дыягназам, астатнія ж засталіся пад пытаннем.

belsat.eu
https://youtu.be/i2by72Y15N8

Глядзі таксама
Каментары