Апытанне: Ад каго незалежныя?


Парад на Дзень незалежнасці. Сёлета на ім было амаль усё: калоны вайсковай тэхнікі і жаўнераў змяняліся хакеістамі і карацістамі, сябры БРСМ таньчылі, неслі палотнішчы ўсіх магчымых колераў і складалі знакамітую беларускую вазу.

«Белсат» пацікавіўся ўражаннямі гледачоў параду і запытаў: незалежнасць ад каго святкавалі мы сёння?

Нягледзячы на спякоту, апытаныя былі ў захапленні перадусім ад вайсковай тэхнікі. Што датычыць незалежнасці, то і тут меркаванне было агульнае – Беларусь святкавала незалежнасць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў