У Менску «высушылі» фотаздымкі. Агляд падзеяў культуры


Менская вуліца Карла Маркса на ўчорашні вечар ператварылася ў адкрытую фотагалерэю і ў пляцоўку для абмену здымкамі. Павесіць сваю фатаграфію ды ўзяць наўзамен любы здымак – вось прынцып імпрэзы пад назваю “Фотасушка”.
НАВЕДНІЦА ВЫСТАВЫ:
«Тут і аматары, і прафесіяналы. Яны могуць абмяняцца досведам і штосьці да сябе забраць, павесіць на сценку. Увогуле гэта класна».

У Менску “Фотасушка” прайшла ўжо другі раз – на настойлівыя просьбы аматараў і прафесіяналаў фатаграфіі да арганізатараў. Тыя прызнаюць: “Фотасушка” – унікальны шанец для фатографаў.

КІРЫЛ СЯМАШКА, КААРДЫНАТАР «ФОТАСУШКІ»:
«Каб яны маглі выставіць свае працы на абмеркаванне, памяняць працы, разабрацца, чаму некаторыя працы падабаюцца, чаму не падабаюцца».
Арганізатары абяцаюць зладзіць яшчэ не адну “Фотасушку”, а ў верасні яны плануюць правесці свята фатаграфіі ў Менску.

Іншыя тэмы:
Нямецкі гурт «Glassblowsing» гуляе на незвычайных інструментах, а ў Лондане выставілі шэдэўры Рэмбрандта і Констэбла на аўкцыён.

belsat.eu

Стужка навінаў