«Бутэлечны квінтэт» грае класіку і поп-рок


Калі гэтыя пяцёра хлопцаў з Берліну збіраюцца разам выпіць піва, іх хвалюе толькі адно – як будзе гучаць пустая бутэлька ад таго ці іншага гатунку піва.

“GlassBlowSing-Quintet” не выкарыстоўвае звычайных музычных інструментаў, а толькі шкляныя і пластыкавыя бутэлькі. “Як можна пабачыць, нават бутэлькі могуць быць накшталт розных інструментаў, у іх можна дзьмуць, па іх можна стукаць і атрымліваць самыя розныя гукі”, – гаворыць Пэтэр, адзін з музыкаў гурта.{movie}Канцэрт на бутэльках|right|5125{/movie}

“Перадусім мы засяроджваемся на ўзаемадзеянні. Гэта вельмі не проста – граць адначасова ўпяцёх, ды яшчэ на бутэльках, і каб мелодыя гучала правільна. Мы граем разам, а не кожны паасобку”, – дадаў ён.

Напачатку “бутэлечны квінтэт” граў толькі на вуліцах Берліну. Але ў 2003 г. хлопцы адважыліся выйсці на сцэну і пачалі гастраляваць па Нямеччыне, Швейцарыі ды Аўстрыі. Ад 2006 г. гранне музыкі на бутэльках сталася іхнаю асноўнаю прафесіяй.

“Songs on empties” і “No power to the cans” – гэта, бадай, іхныя самыя вядомыя музычныя праграмы, а рэпертуар гурта самы шырокі – ад класічных твораў і музыкі з кінафільмаў да папулярнай музыкі і року.

belsat.eu

Стужка навінаў