900 вайскоўцаў Беларусі і Расеі адпрацоўваюць пад Берасцем знішчэнне незаконных узброеных фармаванняў

photo

Сёлетнія вучэнні адны з самых буйных за апошні час.

Ад учора дэсантнікі знаходзяцца на палігоне «Берасцейскі», дзе ўладкаваліся ў палатках. У планах жаўнераў з Беларусі і Расеі дэсантаванне з верталёта і самалёта, у тым ліку начное, піша «Вячэрняе Берасце».

55_6-jpg-860-42000-reduce

55_5-jpg-860-42000-reduce

55_3-jpg-860-42000-reduce

У вучэннях бяруць удзел 38-ая асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада з Берасця і байцы 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі РФ (Кастрамская, Іванаўская, Яраслаўская вобласці).

Адначасова з берасцейскімі праходзяць вучэнні ў Разані, дзе падобныя задачы адпрацоўваюць расейцы разам з беларусамі – 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай з Віцебску.

 Макей: Беларусь ніякай пагрозы і небяспекі Польшчы не нясе

ДР belsat.eu паводле vb.by

Глядзі таксама
Каментары