Уладзімір Някляеў абвесціў старт сваёй перадвыбарчай кампаніі


Лідар кампаніі “Гавары праўду!” таксама спрэзентаваў тэзісы сваёй перадвыбарчай праграмы.

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта заявіў, што на першае месца ставіць сацыяльныя і дэмаграфічныя праблемы, пытанні выжывання беларускай нацыі. Палітыка, паводле Някляева, – “гэта толькі інструмент для вырашэння гэтай праблемы”.

Галоўным у эканамічнай сферы лідар кампаніі “Гавары праўду!” лічыць мадэрнізацыю. Някляеў перакананы, што стаўку трэба рабіць на малы і сярэдні бізнес. У палітычнай сферы Уладзімір Някляеў лічыць патрэбнымі рэформы ў бок парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі.

Палітык заявіў, што прыняў рашэнне не толькі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, але і перамагчы, стаць прэзідэнтам. Што да Аляксандра Лукашэнкі, то, як іранічна выказаўся Някляеў, пасля выбараў ён, “бясспрэчна, стане апазіцыйным лідарам”.

Паводле Някляева, слоган ягонай перадвыбарчай кампаніі – “Я прыйшоў, каб вы перамаглі” – мае сімвалізаваць перамогу ўсёй нацыі.

belsat.eu

Стужка навінаў