90-гадовая нарвежка набівае мяч 1000 разоў (ВІДЭА)


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGc0dxdEhQT3pWa3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Пенсіянерка з Нарвегіі ў свае 90 гадоў можа прысароміць некаторых дзейных футбалістаў.

Сёлета 22-га лістапада Эсэ Мары Нордхагэн споўнілася 90 гадоў, але яна па-ранейшаму спраўная і жвавая. Зусім нядаўна відэа з бабуляй, якая спрытна падбівае мяч, стала хітом у сеціве ды надалей працягвае збіраць лайкі. Нягледзячы на ​​свой сталы век, Эсэ Мары заўсёды трымае мяч у пярэднім пакоі і рэгулярна з ім практыкуецца, падае tribuna.com.

Рэкорд спадарыні Нордхагэн складае 1003 разы. «Я захапілася гэтым яшчэ дзяўчынкай, і ўсё жыццё працягваю набіваць мяч. Гэта вяртае мяне ў дзяцінства», – прызнаецца нарвежка.Цікава, колькі Эсэ Мары будзе набіваць, калі ёй споўніцца 100 гадоў?

МЯ, паводле tribuna.com

Стужка навінаў