9 траўня ў Горадні: БРСМ, георгіеўскія стужкі ды «несмяротная слава чэкістаў»

photo

Галоўныя ўрачыстасці і паказальныя выступы прайшлі на кургане славы, адпачыць можна было ўжо ў цэнтральным парку.

Урачысты мітынг на кургане славы пачаўся а дзясятай з выступу губернатара Уладзіміра Краўцова. Старшыня аблвыканкаму спачатку заблытаўся ў гадавінах перамогі: ці тое 75-я, ці тое 71-я сёлета, але ўрэшце разабраўся. Пасля яго ад імя ветэранаў выступіў невысокі сівы палкоўнік, які ўзгадаў чэкістаў, якія «пакрылі сябе несмяротнай славай на пачатку вайны».

Ветэранаў сёлета не так і шмат. Фактычна, усе яны змясціліся ў віп-сектары перад сцэнай. Большасць сталых людзей з медалямі па факце аказваліся ветэранамі Афганістану…

БРСМ зладзіў акцыю з партрэтамі ўдзельнікаў вайны, а-ля «несмяротны полк», вядомы з парадаў на Краснай плошчы апошнімі гадамі. Разабрацца, ці на фота сапраўды продкі хлопцаў і дзяўчат, якія іх трымалі, даволі складана. Прынамсі пасля партрэты вынасілі арганізавана і цэлымі стосамі, а не па адным – кожны свой.

IMG_9164 1 (1)

IMG_9202 1 (1)На новаадкрытай «Лініі Карбышава», якая мае сімвалізаваць рубеж абароны 1941-га году, прайшоў паказальны выступ сучаснага спецназу пад песні пра «расейскую зброю» ды «нямецкіх сук»… Напрыканцы спецназаўцы разбілі аб галовы блокі з надпісам «Болю няма».

IMG_9247 1 (1)

IMG_9412 1 (1)Георгіеўскіх стужак даволі багата. Прычым у звычайных людзей, паколькі адміністрацыя і вайсковыя дэманстратыўна носяць «яблыневы колер» з чырвона-зялёнай стужкай. Каля кургана быў заўважаны нават мужчына ў майцы з расейскай імперскай сімволікай, які іх дэманстратыўна раздаваў: чорна-аранжавая лента ў ягоным варыянце была дашытаю да белай з надпісам «Победа».

Святкаванні працягнуліся ў цэнтральным парку імя Жылібера. Там маладзёнам давалі прымерыць міліцэйскую форму, са сцэны грала музыка, у палатках дыміліся саганы з гарачай ежай ды смажыліся шашлыкі.

IMG_9307 1 (1)

IMG_9588 1 (1)Цікава, што сёлета да аховы ўрачыстых мерапрыемствах масава прыцягнулі атрады МААП (моладзевыя атрады аховы правапарадку) – фактычна, дружыннікі з ліку БРСМаўцаў. Іх чорныя майкі ды камізэлькі былі заўважаныя як на кургане славы, так і ў іншых частках гораду.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары