9-гадовыя хакеісты ўчынілі бойку на лёдзе (ВІДЭА)

video

Матч юных гульцоў з Магілёва і Жлобіна праходзіў 5 снежня. Пасля фінальнай сірэны і ліку 11:7 на карысць Жлобіна ў чальцоў магілёўскай каманды здалі нервы – крыўдна прайграць на сваёй тэрыторыі.

Хлопцы не стрымалі эмоцый і пачалі біць праціўнікаў. Маладыя спартоўцы так раззлаваліся, што нават памясілі і суддзю.

«Гульні нацыянальнага першынства для гэтага года нараджэння праводзяцца ўпершыню. Да апошняга перыяду ішлі шайба ў шайбу, а потым Жлобін раптам вырваўся наперад… Біліся нядоўга, трэнеры і суддзі разнялі хутка», – кажа Вячаслаў Сікора, які здымаў матч.

Цяжкіх траўмаў ні ў каго не засталося, нанесці іх у такіх бойках практычна немагчыма – у хакеістаў добрая абараняльнае экіпаванне. Неўзабаве Магілёў адправіцца ў Жлобін з візітам у адказ.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары