Святкаванне афіцыйнага Дня Незалежнасці распачалося з параду


Святочную праграму ў Менску адкрывае вайсковы парад каля стэлы “Менск – горад-герой” з удзелам больш як 4000 вайскоўцаў і каля 200 адзінак баявой тэхнікі.

{movie}Лукашэнка ўзгадаў пра “каляровыя рэвалюцыі”|right|5114{/movie}Перад трыбунамі гледачоў пройдзе тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны і асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі беларускага войска. Агульная працягласць параднага разліку тэхнікі перавысіць два кіламетры. У небе можна будзе ўбачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны: баявыя верталёты Мі-8, Мі-24, знішчальнікі Су-27, МіГ-29, штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя Л-39.

Парад ваеннай тэхнікі працягне спартова-моладзевае шэсце “Алімпійскі карнавал”. Масавыя гулянні пройдуць таксама каля Палацу спорту і ў парку Перамогі.

З 21.00 да 00.30 каля стэлы “Менск – горад-герой” адбудзецца гала-канцэрт “Беларусь у маім сэрцы”. Акцыя “Спяём гімн разам” пачнецца а 22.55, а 23.00 – святочны салют з 30 залпаў.
{movie}Карнавальная частка параду|right|5115{/movie}
Народныя гулянні будуць арганізаваныя і ва ўсіх раёнах гораду.

Спрэчны дзень

Афіцыйны Дзень Незалежнасці святкуюць 3 ліпеня, у дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944 г.), – такое рашэнне прынялі пасля рэспубліканскага рэферэндуму 1996 г. Раней Дзень Незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да дня падпісання Вярхоўным Саветам БССР у 1990 г. Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
{movie}Ваза з людзей. Без каментару.|right|5116{/movie}

Апазіцыя не прызнае афіцыйнага Дня Незалежнасці, лічачы, што адлік незалежнасці дзяржавы варта весці з моманту абвяшчэння Беларускаю Народнаю Рэспублікай Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 25 cакавіка 1918 г. Штогод прадстаўнікі апазіцыі ды іх прыхільнікі адзначаюць 25 сакавіка Дзень Волі.

belsat.eu

Стужка навінаў