Лукашэнка "не можа сабе дазволіць" перадаць уладу Колі


Вярнуўшыся з Кіеву, дзе ён глядзеў фінал “Еўра-2012”, на ўрачысты сход прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі, кіраўнік краіны аспрэчыў свае ж словы пра перадачу ўлады малодшаму сыну.

“Я ўсё больш і больш, асабліва калі з’язджаю з краіны, вяртаючыся, з здзіўленнем чытаю або чую пра тое, што вось тут Лукашэнка – гэта назаўжды, гэта навечна. У які раз кажу, не апраўдваючыся перад вамі: мае дзеці прэзідэнцтва наеліся пры сваім бацьку. Ніякай перадачы па спадчыне улады быць не можа “, – прыводзіць словы прэзідэнта дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

“Я чалавек быццам бы адносна сціплы, ніколі не кажу, што мне дзякуючы вам выпаў гонар быць у гэтым незалежнай дзяржаве першым прэзідэнтам, вашым прэзідэнтам, – сказаў Лукашэнка. – Я ўсё памятаю: колькі было бойкі, колькі было прагнозаў і колькі было магчымасцяў акунуць краіну ў хаос. Я тады сам сабе паабяцаў: я першы прэзідэнт, пасля мяне будуць іншыя, і я павінен зрабіць так, каб нікому не захацелася паступіць несумленна. І калі я буду сябе паводзіць несумленна, і калі я буду сябе паводзіць як многія іншыя алігархі вакол нашай краіны, у кожнага прэзідэнта пасля мяне будзе спакуса паўтарыць гэта. Я першы прэзідэнт, ваш прэзідэнт і я проста не магу сабе гэтага дазволіць”. – супакоіў беларускі лідар.

Размовы аб намеры перадаць уладу малодшаму сыну Мікалаю зноў пачаліся пасля заявы Лукашэнкі-старэйшага 26 чэрвеня падчас візіту ў Венесуэлу: “Некаторыя пачалі сумнявацца ў сур’ёзных перспектывах супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы, тут знаходзіцца мой сын Мікалай, і гэта кажа аб тым, што мы сур’ёзна і надоўга заклалі асновы супрацоўніцтва і ёсць каму пераняць эстафету гадоў праз 20-25 “.

belsat.eu

Стужка навінаў