«Белтэлекам» павышае кошты на некаторыя паслугі


“Белтэлекам” паведамляе пра павелічэнне 9 ліпеня 2012 г. тарыфаў на некаторыя паслугі электрасувязі – не больш як на 20 % ад ранейшага кошту. Доступ у інтэрнэт пакуль не даражэе.

Тарыфы вырастуць, у прыватнасці, на даведачна-інфармацыйныя паслугі, дадатковыя паслугі сеткі перадачы звестак, рамонт канцавых абаненцкіх прыладаў, паслугі відэаканферэнцсувязі, праваднога вяшчання, дадатковыя паслугі, што аказваюцца на пунктах калектыўнага карыстання (ПКП) “Белтэлекаму”, “асобныя пазіцыі” ў паслугах хостынгу.

Кошты павысяцца таксама на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, не рэгуляваныя Міністэрствам эканомікі (паслугі тэлеграфнай сувязі, дадатковыя паслугі мясцовай тэлефоннай сувязі, дадатковыя віды паслугаў, што аказваюцца ЭАТС, пераўсталяванне канцавой абаненцкай прылады, замена нумару на просьбу абанента, якія даюцца ў карыстанне наўпроставых сувязяў і каналаў доступу, некаторыя пазіцыі эксплуатацыйна-тэхнічнага абслугоўвання сродкаў электрасувязі).

Змяненне кошту названых паслугаў звязанае з “выхадам на іх бясстратнасць”.

belsat.eu

Стужка навінаў