Пайшоў з жыцця Сяргей Вітушка


Уранку 2 ліпеня ў Вільні пасля цяжкой шматгадовай хваробы памёр Сяржук Вітушка – вядомы беларускі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага моладзевага руху канца 1980-х гг., які быў сярод лідараў легендарнай “Талакі”.

Шмат для каго “Талака” стала штуршком да беларускасці ды вызначыла далейшы лёс.

Мяркуецца, што адпяваць нябожчыка будзе ягоны блізкі сябар – уніяцкі святар айцец Андрэй Абламейка.

У дакументальным цыкле “Белсату” “Хто ёсць кім” адна з серыяў прысвечаная гэтаму выдатнаму дзеячу. Таксама Сяргей Вітушка браў удзел у адным з выпускаў праграмы “Да на два”.

belsat.eu

Стужка навінаў