Фрыстайл-слалам пад... цымбалы


У Менску адбыліся спаборніцтвы этапу Кубку свету “Сусветныя слаламныя серыі” па фрыстайл-слаламе на ролікавых каньках. Сваё майстэрства паказвалі спартоўцы з Беларусі, Украіны, Расеі ды Польшчы.

Яны спаборнічалі ў такіх дысцыплінах, як хуткасны слалам, фрыстайл-слалам-батл, фрыстайл-слалам, класічныя выступы. Нагадаем, што слалам-батл – гэта танцы і фігурнае катанне на роліках. Некаторыя выступы адбываліся пад акампанемент… фальклорнага ансамблю, што, безумоўна, дадавала ім незвычайнасці.

Паводле аднаго з арганізатараў спаборніцтваў Аляксандра Шульгана, удзел у турніры дазволіць беларускім ролерам набраць балы для павышэння індывідуальнага рэйтынгу, паводле вынікаў якога спартоўцы возьмуць удзел у фінале Кубку свету.

belsat.eu

Стужка навінаў