«Femen» правялі акцыю пратэсту супраць прыезду Лукашэнкі ў Кіеў


Украінская міліцыя затрымала каля дзясятка актывістак руху «Femen», якія зладзілі акцыю пратэсту супраць візіту Аляксандра Лукашэнкі на фінал «Еўра-2012», што мае адбыцца ў нядзелю ў Кіеве.

{movie}Акцыя пратэсту “Femen”.|left|5042{/movie}Актывісткі выйшлі на акцыю ў масках і з дубінкамі, адна з прадстаўніц «Femen» мела прыклееныя вусы і зачос, як кіраўніка Беларусі. Удзельніцы акцыі размахвалі дубінкамі і выкрыквалі слоган «Еўра-2012» «Ствараем гісторыю разам».

У «Femen» свае рахункі з уладамі Беларусі



У снежні 2011 году пасля дзёрзкай акцыі “Femen” ля будынку КДБ, дзяўчат захапілі невядомыя ў цывільным. Мужчыны не назвалі сябе, адразу насунулі шапкі на вочы актывісткам і павезлі іх у невядомым кірунку. Паводле дзяўчат, іх вывезлі ў лес, дзе пагражалі ды ўсяляк здзекаваліся, прымушалі раздзявацца дагала, аблілі галовы зялёнкаю, прымушалі трымаць плакаты з фашысцкаю свастыкаю. Усё гэта здымалася на відэакамеру.

У актывістак “Femen” адразу ж пры затрыманні забралі мабільныя тэлефоны і дакументы. Як вынік, яны апынуліся за паўтара кіламетра ад украінскай мяжы, выйшлі да вёскі Бекі, дзе звярнуліся да мясцовых жыхароў. Пазней прыехала міліцыя і забрала іх у райаддзел.

belsat.eu

Стужка навінаў