Андрэя Пачобута выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе (Дадалося відэа)


Журналісту выставілі абвінавачванне паводле арт. 367, ч. 2 (“паклёп на прэзідэнта”) ды выпусцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыездзе.
Пад арыштам журналіста ўтрымлівалі з 21 чэрвеня. Цяпер Андрэю Пачобуту пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Летась у ліпені журналіста ўжо судзілі паводле гэтага ж артыкулу. Тады ён атрымаў тры гады зняволення з адтэрмінаваннем на два гады.
Гэтым разам нагодаю сталіся артыкулы, апублікаваныя на старонках “Хартыі’97” і “Беларускага партызана”. У іх журналіст выказваў меркаванне, што Аляксандр Лукашэнка паўплываў на вынік судовай справы аб выбуху ў менскім метро, калі асудзілі на смерць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.
Андрэй Пачобут пасля арышту адмовіўся даваць паказанні ды супрацоўнічаць са следствам.
belsat.eu
Стужка навінаў