Вяселле на роварах у Горадні


Такога вясельнага картэжу ў Горадні яшчэ не бачылі! Сваё першае сямейнае свята маладая гарадзенская пара вырашыла зрабіць нестандартным: замест аўтамабіляў – упрыгожаныя ровары. Але, як гэта бывае ў нашай краіне, каб пракаціцца на роварах, маладым трэба было атрымаць дазвол у ДАІ ды гарвыканкаме.

Іра і Дзіма - маладая пара на роварах.Іра і Дзіма – маладая пара на роварах.Лета – час вяселляў. І таму шчаслівыя парачкі ў роздумах: як жа ім зрабіць гэты дзень вясёлым, стылёвым і крэатыўным? Вяселле Дзімы і Ірыны Ляшкевіч, як і астатнія, спявала і скакала. Вось толькі жаніх, нявеста, сваякі ды сябры маладых – усе былі на роварах.

Сябры маладзёнаў змясцілі на сайце velogrodno.by запрашэнне для ўсіх ахвочых – далучыцца да вясельнага картэжу ў белых кашулях. Таму дакладная колькасць гасцей нават для гаспадароў імпрэзы да апошняга моманту заставалася загадкаю.

Вольга Саўле, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў