Аляксандр Класкоўскі: Прарасейскае «анты-NATO» трымаецца на нафтадоларах Масквы


АДКБ засталася без Узбекістану. Прарасейская вайсковая кааліцыя страціла аднаго з самых слабых хаўруснікаў, пры гэтым яна і сама застаецца слабою як вайсковае аб’яднанне.



Карымаў прамяняў Маскву на Вашынгтон?

Падзеі ў Кыргызстане ў 2010 годзе, у выніку якіх тагачасны прэзідэнт краіны Курманбек Бакіеў быў змушаны ўцячы з краіны, паказалі, што Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) прадэманстравала сваю няздольнасць умяшацца ў канфлікт. Хоць мяркуецца, што менавіта АДКБ можа быць вайсковым чыннікам, які дапаможа аўтарытарным рэжымам утрымацца ў крытычнай сітуацыі.{movie}Fkzrcfylh Класкоўскі: Узбекістан прамяняў Расею на ЗША|right|5032{/movie}

«Цяпер гэтыя хаўруснікі думаюць-глядзяць, куды падацца. І Амерыка падалася Карымаву (прэзідэнт Узбекістану – belsat.eu) больш надзейным плячом, на якое можна абаперціся і атрымаць пэўныя дывідэнды. Калі там будуць амерыканскія базы, натуральна, Вашынгтон гэта добра аплоціць», – мяркуе палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

У 2001 годзе ЗША і Узбекістан падпісалі пагадненне аб размяшчэнні вайсковай базы на тэрыторыі гэтай постсавецкай дзяржавы. ЗША адбудавалі лётнішча і плацілі за яго арэнду $ 100 млн на год. Супраца спынілася з ініцыятывы Узбекістану пасля закалотаў у Андыжане, бо Злучаныя Штаты запатрабавалі незалежнага расследавання справы.

Аднак менавіта ЗША могуць стаць гарантам бяспекі Узбекістану. «Карымаў разумее, што, калі амерыканцы сыдуць з Афганістану, Масква іх не абароніць ад талібаў», – дадаў Аляксандр Класкоўскі.

«Невялікая страта»Краіны-удзельніцы АДКБ купляюць расейскую зброю па зніжаных коштах.Краіны-удзельніцы АДКБ купляюць расейскую зброю па зніжаных коштах.

Выхад Узбекістану з АДКБ не паўплывае на дзейнасць арганізацыі. Прынамсі так мяркуе намеснік старшыні парламенцкай камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Кужанаў.

«Узбекістан не браў актыўнага ўдзелу ў дзейнасці АДКБ, таму ніякай страты не будзе. Арганізацыя цяпер актыўна працуе, абмяркоўвае актуальныя пытанні», – сказаў дэпутат.

Паводле Кужанава, АДКБ цяпер «набірае сваю сілу», уздымаючы і развязваючы ў межах сваіх акцыяў важныя праблемы. Дэпутат таксама ўпэўнены, што ў працягу дзейнасці АДКБ ёсць зацікаўленасць астатніх дзяржаваў – удзельніц арганізацыі. «У адзіночку супрацьстаяць сучасным выклікам вельмі складана», – заявіў Кужанаў.

Беларусь – ненадзейны партнёр для Масквы



Аляксандр Класкоўскі ўзгадвае, што пасля расейска-грузінскага канфлікту «самы адданы хаўруснік» так і не прызнаў незалежнасці Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі. Паводле эксперта, спробы Крамля стварыць «анты-NATO» – марныя, а пры пэўных акалічнасцях і некаторыя іншыя краіны АДКБ могуць пайсці шляхам Узбекістану.{movie}Аляксандр Класкоўскі: Спробы стварыць анты-NATO – марныя|right|5031{/movie}

«Стварылі нейкую абалонку, але высветлілася, што няма ідэі, якая б яднала. Для Захаду – гэта ідэя абароны дэмакратыі, таму NATO – гэта моцны альянс. Да таго ж гэта проста заможныя краіны, таму яны маюць і ноу-хау, і моцныя войскі. А тут – «постсавок»: старыя тэхналогіі ды старыя матывы кшталту: «Красная армия всех сильней!», – гаворыць Аляксандр Класкоўскі. – Калі толькі мяняецца кан’юнктура – мяняецца сітуацыя. Сёння Карымаў, заўтра – яшчэ нехта. Лукашэнка трымаецца за хаўрус у залежнасці ад таго, наколькі сапсаваныя дачыненні з Захадам. Але як толькі ў Масквы скончацца грошы, афіцыйны Менск можа зрабіць геапалітычны кульбіт».

Дамову аб калектыўнай бяспецы падпісалі 15 траўня 1992 года. Пагадненне прадугледжвае права любой краіны – удзельніцы АДКБ – выйсці са складу арганізацыі ў любы час. Удзельнікамі АДКБ пасля прыпынення чалецтва Узбекістану застаюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан.

belsat.eu

Стужка навінаў