На афіцыйны Дзень Незалежнасці – праз металадэтэктар


Забаронена праносіць алкагольныя напоі ды піва, безалкагольныя напоі дазволеныя толькі ў пластыкавых бутэльках ёмістасцю не больш за 0,5 літра, а фотаапараты – з дыяметрам абʹектыва не больш за 4 см.

Акрамя таго, усе наведнікі святкаванняў будуць змушаныя прайсці праз браму КПП з металадэтэктарам. ГУУС Менгарвыканкаму тлумачыць такія захады патрабаваннямі бяспекі.

Асноўныя ўрачыстасці пройдуць у цэнтры сталіцы. Ля абеліску «Менск – горад-герой» на праспекце Пераможцаў з 12:00 да 13:40 адбудзецца вайсковы парад, а таксама тэатралізаванае спартова-моладзевае шэсце.

З 13:00 да 19:00 у парку Перамогі пакажуць святочны канцэрт «Беларусь, мая мілая!».

З 14:00 да 19:00 на пляцоўцы ля Палацу спорту – свята «Ганаруся табой, Беларусь».

Скончыцца ўрачысты дзень гала-канцэртам з 21:00 да 00:30 (на пляцоўцы ля абеліску «Менск – горад-герой») і святочным салютам а 23:00 (асноўны – у парку 50-годдзя Перамогі).

Таксама святочныя салюты адбудуцца: у парку імя 900-годдзя Менску (Чыжоўка), на тэрыторыі аэрапорту «Менск-1» (Кастрычніцкі раён), насупраць будаўнічай пляцоўкі аквапарку (Весненка), у раёне вуліцы Прыгараднай (Цэнтральны раён), на вуліцы Рагачоўскай, 20 (Уручча).

У звязку з правядзеннем масавых імпрэзаў сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ў гэты дзень адмовіцца ад карыстання асабістым транспартам на карысць грамадскага.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары